Даслаць навіну
Знайсці
19.10.2018 / 11:49 12

Міліцыя працавала ў офісе TUT.BY: хтосьці прыслаў лісты з пагрозамі выбуху

Павялічыць выяву

Фота Ксеніі Ельяшэвіч

Раніцай 19 кастрычніка міліцыя, следчыя і эксперты працуюць у офісе кампаніі ТАА «100 РАБОТ ТУТ» у Мінску. Невядомы даслаў некалькі лістоў з пагрозамі выбуху ў будынку.

Паводле папярэдніх звестак, на пошту кампаніі прыйшлі як мінімум два дзіўныя лісты з розніцай прыкладна ў 20 хвілін.

Невядомы прасіў спыніць адпраўку нейкіх паведамленняў, інакш «узарвем цябе і твой офіс» і будзе «выбух будынка на Дзяржынскага». Супрацоўнікі звярнуліся ў міліцыю.

Прыкладна з 9.30 у офісе працуюць праваахоўнікі, а таксама супрацоўнікі Следчага камітэта і крыміналісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Праводзіцца праверка па факце пагроз, высвятляюць асобу і матывы аўтара лістоў.

Эвакуацыя не патрабавалася, памяшканне праверыў кінолаг з службовым сабакам.

Ужо праз некалькі гадзін асоба зламысніка стала вядомая міліцыі. Яму 30 гадоў. Два гады таму мужчына ўжо быў асуджаны за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы. Цяпер жа яго чакае новае пакаранне — ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Tut.by

0
Centurion / адказаць
19.10.2018 / 16:22
Відаць, зноў стараецца фраў А. з Бэрліну ці мадам В. з Парыжу... 
0
Transit / адказаць
19.10.2018 / 18:18
яўхім, лепей не скажаш., +100500!
0
Андрэй Ляховіч / адказаць
19.10.2018 / 19:06
Ва уладзе усе ж вырашылі даціснуць tut.by. Каб Зісер з'ехаў у Ізраіль, а tut.by пераўтварыўся б у bel.ta
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30