Знайсці
19.10.2018 / 11:1712РусŁacБел

Стала вядома, хто з прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў прыедзе на Мюнхенскую канферэнцыю ў Мінск

У Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая пройдзе ў Мінску 31 кастрычніка — 1 лістапада, возьме ўдзел Аляксандр Лукашэнка, генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер і камісар ЕС па пытаннях добрасуседства і пашырэння перамоваў Ёханэс Хан. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт канферэнцыі.

На канферэнцыі чакаюць больш за 70 высокапастаўленых гасцей. У Мінск плануюць прыехаць прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян, прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў і прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп. Акрамя таго, у абмеркаваннях прымуць удзел міністры замежных спраў Македоніі, Манголіі, Польшчы і Славакіі.

«Паседжанне асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з'яўляецца нейтральнай платформай для абмену думкамі па палітычных пытаннях. Мерапрыемства аб'ядноўвае істотных, высокапастаўленых удзельнікаў з усіх бакоў у важны момант, каб спрыяць канструктыўнаму дыялогу і ўнесці магчымы ўклад у адраджэнне тупіковых перагаворных працэсаў», - гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930