Даслаць навіну
Знайсці
20.10.2018 / 08:54 18

Смачнае спалучэнне: праснакі з цыбуляй і яблыкам

Часам хочацца прыгатаваць штосьці простае і з даступных інгрэдыентаў, але пры гэтым такое, што не спрабаваў дагэтуль. Менавіта ў такі момант я і знайшла рэцэпт праснакоў з цыбуляй.

Што мяне зацікавіла, дык гэта спалучэнне цыбулі з яблыкам. Прызнаюся, што дагэтуль я вельмі скептычна ставілася да яблыкаў у несалодкіх стравах. Але тут яны дадаюць пэўную сакавітасць і незвычайны прысмак. А ў спалучэнні з макам і размарынам гэтая на першы погляд простая справа стварае цудоўнае ўражанне. Ідэальна ў якасці закускі ці як дадатак да супоў замест хлеба. Смачна есці!

Павялічыць выяву

На цеста:

  • 600 гр. мукі 1-га гатунку;
  • 300 мл цёплай вады;
  • 100 мл цёплага малака;
  • 1 ст. л. маку;
  • 7 гр. дражджэй;
  • 4 ст. л. алею;
  • 2 ч. л. солі.

Дрожджы дадаём у цёплую ваду, хай пастаяць хвілін 10. Прасейваем муку ў міску і дадаём усе складнікі на цеста. Вымешваем прыкладна 10—15 хвілін, пакуль цеста не перастане ліпнуць да рук. Накрываем міску рушніком і пакідаем на 1,5 гадзіны.

Павялічыць выяву

На начынку:

  • 4 цыбуліны;
  • 1 яблык;
  • 1 ч. л. размарыну;
  • 2 ст. л. алею.

Цыбулю рэжам на паўкольцы, ачышчаны яблык і рэжам на кубікі. На патэльні разаграваем алей, дадаём цыбулю, яблык і размарын, тушым 15 хвілін на маленькім агні. Даём начынню састыць.

Цеста дзелім на 12 кавалкаў, з кожнага фарміруем праснак памерам менш за далонь. Выкладваем праснакі на пергамент, трохі змазаны алеем. Пасярэдзіне кладзём начынне. Пакідаем яшчэ на 30 хвілін, каб праснакі падняліся.

Пераносім пергамент на бляху. Выпякаем праснакі прыкладна 15 хвілін у духоўцы пры 180 градусах.

Павялічыць выяву

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

0
хамса ў та-маці / адказаць
23.10.2018 / 21:14
а! успомніла шчэ рэцэпт з разраду проста-хутка-смачна і карысна.. а вы пэўна зразумелі ўжо, што гэта самае любімае маё - каб проста і эфектыўна.. каб пры найменшых выдатках (прадуктаў і часу) атрымаць найбольшы кпд) гэты рэцэпт з індыйскай кухні.. трэба: тварог, мука, кунжут.. усё.. колькі? я ўсё раблю на вока.. кунжута не шкадуйце - чым больш, тым смачней і карысней.. але канечне так, каб не развальвалася цеста.. раскатаць, нарэзаць адвольна.. я раблю ў выглядзе ўсім вядомага і ўсімі любімага хворасту.. зрэшты гэта ён і ёсць.. толькі куды лепш) смажыць, зразумела, таксама ў фрыцюры.. паверце - гэта печыва раз у некалькі разоў смачней за прапанаваныя мной вышэй кратэры і за хвораст.. і вельмі карысна.. чаму? бо тварог лічыцца прадуктам, што ўтрымлівае кальцый, а ў кунжуце кальцыю больш у 10 разоў
0
хамса ў та-маці / адказаць
23.10.2018 / 21:28
і шчэ рэцэпт.. шчэ больш просты і шчэ больш карысны.. сыну, калі зусім малы быў, шмат што нельга было есці - харчовая алергія.. яйкі - катэгарычна нельга.. малако, мука, сахар - непажадана.. а парадаваць выпечкай хацелася.. але што пры такім раскладзе можна спячы? адзіны адказ напрошваецца - нічога.. але я знайшла выйсце.. трэба: банан і аўсяныя шматкі (геркулес).. усё.. змяшаць іх пры дапамозе блэндэра ці камбайна.. можна пэўна і відэльцам банан размяць і змяшаць, але я не спрабавала.. выкласці на бляху, змазаную алеем, і запекчы ў духоўцы.. падыдзе як такім гаротнікам, як мой малы, каму нічога нельга, так і ўсім астатнім.. паверце - цалкам сабе ўежна) можна дадаць канечне ў цеста сухафрукты, арэхі, семечкі - будзе толькі больш смачна і карысна
0
Uladzimir / адказаць
27.10.2018 / 01:10
Приготовил. Вкусно. Только вместо вместо розмарына, добавил "15 трав и специй", и, мак не добавлял (не было в евроопте).
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31