Знайсці
18.10.2018 / 21:1216РусŁacБел

Канапацкая: Я прыйшла на зварот Лукашэнкі з тэрмакубкам — і ўсіх шакавала

Пра гэта дэпутатка Ганна Канапацкая распавяла ў праграме «НН» «Ток».

Ганна Канапацкая. Фота Волі Афіцэравай.

— Як шмат падхалімажу нейкага ў парламенце?

— З майго боку гэтага няма.

— З вашага — так. Але вось прыходзіць прэзідэнт у Авальную залу — дрыжаць? Як гэта адбываецца?

— Другое здзіўленне наконт прэзідэнта. У Авальнай зале дастаткова халодна. У нас першая сустрэча з прэзідэнтам у 2016 годзе была, калі ён збіраў 5-е і 6-е скліканні разам. Я вельмі тады замерзла, таму калі ён у красавіку прыйшоў з пасланнем, я падумала: не, я не хачу мерзнуць. У мяне ёсць тэрмакубак, я налью туды гарбаты і буду, калі мне будзе халаднавата, яе папіваць. Гэта быў такі шокавы стан ва ўсіх (смяецца)! 

— «Як можна!»

— З кубкам!

— Да прэзідэнта!

— Ну а як? Я сябе паважаю, так. Мне не камфортна, таму я спрабую для сябе зрабіць камфорт, так?

— Інтрыга: вы змаглі пранесці гэты кубак?

— Так! Я прынесла гэты кубак, нават, па-мойму, Зміцер Лукашук яго сфатаграфаваў. Але страшна было глядзець на навакольных, калі я падносіла гэты кубак да рота. Я п’ю, я разумею, што сядзяць людзі, якія, мабыць, хацелі б зрабіць тое самае — ну?!

Глядзець выпуск цалкам:

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера