Знайсці
18.10.2018 / 20:162РусŁacБел

У Гомелі знайшлі кіроўцу, за якім гнаўся экіпаж ДАІ, што разбіўся на аб'язной. Перад гэтым ён выпіў 0,7 літра гарэлкі ВІДЭА

Учора каля 16.00 на гомельскай аб'язной разбіўся аўтамабіль ДАІ, які гнаўся за п'яным кіроўцам. Парушальніка, які спрабаваў уцячы, затрымалі толькі ўвечары.

Чытайце таксама: Машына ДАІ разбілася ў страшнай аварыі ў Гомелі. Відавочцы паведамляюць пра пацярпелых

За дзень да аварыі 43-гадовы гамяльчук выпіў пляшку гарэлкі, паводле яго слоў, 0,7 літра. Раніцай вырашыў падсілкавацца літровай бутэлечкай піва, пасля чаго сеў за руль і паехаў на працу. У другой палове дня ён па-ранейшаму быў п'яны. Аднак гэта не перашкодзіла яму зноў сесці за руль. У выніку ён патрапіў у аварыю, але ўцёк. Паводле яго слоў, ён «спалохаўся», таму што ў яго «патрабавалі грошы за тое, што падрапаў» чужое аўто.

У той час, пакуль парушальнік калясіў па гарадскіх вуліцах, аўтамабіль ДАІ паехаў у пагоню. Пры гэтым ён урэзаўся ў BMW, а пасля стукнуўся аб ліхтарны слуп і вылецеў на абочыну. Пацярпелі аўтаінспектары, адзін з іх да гэтага часу знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

Бліжэй да вечара знайшлі аўтамабіль, а яшчэ праз некаторы час знайшоўся і кіроўца, якога затрымалі.

Сильные новости

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера