Знайсці
18.10.2018 / 20:0031РусŁacБел

Канапацкая: Чырвона-зялёны сцяг можа стаць гістарычнай каштоўнасцю

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ў праграме «НН» «Ток» распавяла, як атрымалася, што на лацкане яе пінжака з'явіўся чырвона-зялёны сцяг.

Ганна Канапацкая.

У вас калісьці на лацкане пінжака быў бел-чырвона-белы сцяг, пасля вы дадалі чырвона-зялёны значок, пасля вы знялі бел-чырвона-белы. Вас так гайдала.

— Не, мяне не гайдала, я прыйшла на першую сесію парламента з бел-чырвона-белым значком, я ўвесь час яго насіла, да той пары, пакуль не зразумела, што насіць яго — гэтага не дастаткова для таго, каб паказваць павагу да гісторыі Беларусі, трэба зрабіць нешта большае.

— А чырвона-зялёны навошта зверху з’явіўся?

— Ён не з’явіўся зверху. У той дзень, калі нам яго выдалі, я проста зрабіла фатаграфію. Калі вы будзеце вельмі ўважліва глядзець, вы нідзе больш яго не ўбачыце.

Фота Tut.by.

— Навошта вы яго надзелі?

— Проста каб зрабіць фатаграфію на памяць. Я цаню і паважаю гісторыю Беларусі. Можа быць, праз 20, 30 ці 50 год чырвона-зялёны значок будзе гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

— Вы паважаеце нелегітымны рэферэндум, калі быў прыняты гэты сцяг?

— Ні ў якім разе.

— Тады што вы паважаеце?

— Я паважаю гісторыю, я лічу, што бел-чырвона-белы сцяг — гэта частка нашай гісторыі, гэта наш сімвал, таму я цяпер хачу, каб ён быў узаконены. Я цалкам дапускаю думку, што праз 20, 30 год чырвона-зялёны значок, які быў таксама часткай савецкай гісторыі, можа стаць каштоўнасцю.

Глядзець выпуск цалкам:

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930