Знайсці
18.10.2018 / 19:234РусŁacБел

«Пакупнік з Беларусі — непажаданы». Стала вядома, чаму беларускаму банку не дазволілі купіць украінскую дачку «Сбербанка Расіі»

«Сбербанк Расіі» будзе шукаць новых пакупнікоў на ўкраінскую «дачку» замест беларускага «Парытэтбанка». Пра гэта ў кулуарах форуму Finopolis паведаміў першы намеснік старшыні «Сбербанка Расіі» Леў Хасіс, паведамляе ТАСС.

Парытэтбанк двойчы падаваў заяўку на куплю ўкраінскай «дачкі» «Сбербанка Расіі», але двойчы атрымаў адмову Нацбанка Украіны.

«Яны адмовілі ў сувязі з тым, што лічаць беларускага пакупніка недастаткова рэпутабельным для таго, каб ухваліць гэтую здзелку. На падставе гэтага яны (НБУ) нам адмовілі, я не магу каментаваць гэта ніякім чынам. Я думаю, што нам прыйдзецца новага пакупніка шукаць, таму НБУ нам выразна сказаў, што пакупнік у Беларусі для іх з'яўляецца непажаданым», — сказаў Хасіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930