Даслаць навіну
Знайсці
18.10.2018 / 15:43 23

Філолаг з Мінска напісала дэтэктыўную аповесць на трасянцы

Маладая мінчанка працуе ў адным з дзяржаўных выдавецтваў. Таму сваю першую дэтэктыўную аповесць «Я прыду за табой у аўгусце» напісала пад псеўданімам — Каміла Цень.

Сюжэт дэтэктыва просты.

На ўскраіне сталіцы, вечарам, у тралейбусе, звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр’еўна правярае «талончыкі», а знаходзіць труп мужчыны. І хаця міліцыя не бачыць у здарэнні ніякага крыміналу, цікаўная і кемлівая супрацоўніца «Мінсктранса» пачынае падазраваць, што ў гісторыі ўсё не так проста…

Павялічыць выяву

Фота з тэлеграм-канала «Белліт»

«Наша Ніна» пагутарыла з аўтаркай незвычайнага твора.

Ніна: Каміла, чаму кніга на трасянцы?

— Трасянка — гэта мова майго дзяцінства, якое прайшло ў маленькім беларускім горадзе, і мова мінскай ускраіны, дзе я цяпер жыву. Кожны дзень я еду на працу і вяртаюся з працы і чую, як размаўляюць людзі наўкола.

Сваю дэтэктыўную аповесць я пачала пісаць на літаратурнай беларускай мове, але даволі хутка зразумела, што ў такім выглядзе твор будзе гучаць непраўдападобна і штучна. У маёй аповесці дзейнічаюць звычайныя людзі, і я хацела, каб чытачы паверылі і ім, і мне.

Але беларускую мову я люблю і добра ёй валодаю».

Ніна: Чаму дэтэктыў?

— Я з дзяцінства люблю дэтэктывы і даўно хацела паспрабаваць напісаць свой. Не ведаю, ці атрымалася ў мяне. Але беларуская літаратура чамусьці пагарджае гэтым жанрам, як і многімі іншымі. Таму я вырашыла паспрабаваць выправіць сітуацыю. Дэтэктыў — жанр для ўсіх. Усе ездзяць у грамадскім транспарце. Гэта месца, дзе сутыкаюцца людзі розных прафесій, узросту, статусу, светапоглядаў. Аўтобусы ў гадзіну пік — гэта ж проста скарб для пісьменніка. А штуршком для напісання аповесці паслужыла мая выпадковая размова з жанчынай-кантралёрам, якая аштрафавала мяне за безбілетны праезд, бо неяк я забыла дома праязны. Гэта была незвычайная жанчына з арыгінальным поглядам на жыццё.

Ніна: Дэтэктыўны жанр лічаць жанрам лёгкім. Не крыўдна, што вашу аповесць будуць чытаць якраз-такі ў тым самым грамадскім транспарце?

— Затое мяне будуць чытаць, у адрозненне ад многіх беларускіх аўтараў.

Ніна: Аповесць напісалася хутка? Вы адразу ведалі, хто забойца ці гэта прыйшло падчас працы?

— Аповесць, думаю, можна прачытаць за дзень ці два, едучы на працу або з працы. А пісала яе недзе паўгода. Абдумвала ў метро, у 21-м аўтобусе, а ўвечары пісала. Забойцу я ведала адразу і нават сядзела каля яе ў аўтобусе.

Ніна: Падчас працы над аповесцю не забыліся беларускай літаратурнай мовы?

— Не. Мае прафесійныя абавязкі звязаныя з беларускай мовай. Цяпер я абдумваю новы твор.

 Кніга існуе толькі ў электроннай версіі. Купіць можна тут.

Наталля Тур

5
Аленка / адказаць
19.10.2018 / 11:11
Файная і смешная кніга, а вы, спадарства, занадта сур'ёзныя. Нічога гэтая кніга не зробіць на ніве асіміляцыі ды русіфікацыі, усё даўно зроблена, зразумейце, беларускі народ ужо нават трасянкай не гаворыць, а літаратурную беларускую мову не разумее, а кніг і на рускай амаль не чытае. Чытайце, рагачыце і жывіце шчасліва.
0
Нейкі спадар / адказаць
19.10.2018 / 12:11
А потым у школьную праграму... І новыя пакаленьні будуць лічыць, што гэта - сапраўдная белмова. А самі будуць размаўляць парасейску й з ахвотаю паглынаць імперскія міты. На гэта й працуе гэткая літэратурка.
2
Centurion / адказаць
19.10.2018 / 22:08
хамса , зь языка зьнялі ))) Чакайма ад іх пэтыцыю на 2 экраны! )))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30