Знайсці
18.10.2018 / 12:323РусŁacБел

Кіраўніка «Брэстэнерга» і намесніка «Белэнерга» адправілі ў калонію па справе аб выбуху на Лунінецкай ЦЭЦ

Гендырэктар «Брэстэнерга» (на фота злева) Сяргей Лявонавец і першы намеснік гендырэктара Сяргей Машковіч выходзяць з будынка суда, Чэрвень 2017 года. Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY

18 кастрычніка Брэсцкі абласны суд абвясціў прысуд па справе аб выбуху на Лунінецкай ЦЭЦ, які адбыўся 26 жніўня 2014 года.

Абвінавачанымі па крымінальнай справе праходзілі чатыры работнікі энергетычнай галіны Беларусі. У іх ліку генеральны дырэктар РУП «Брэстэнерга» Сяргей Лявонавец, яго намеснік па капітальным будаўніцтве Аляксей Уласаў, намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы Аляксандр Рабчынскі і першы намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Белэнерга» Сяргей Машковіч, які раней працаваў галоўным інжынерам «Брэстэнерга».

Сяргея Лявонаўца і Сяргея Машковіча суд прызнаў вінаватым у наўмысных насуперак інтарэсам службы невыкананні службовымі асобамі з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці дзеяннях, якія яны павінны былі і маглі здзейсніць з прычыны ўскладзеных на іх службовых абавязкаў, што пацягнула цяжкія наступствы.

Ім прызначылі пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі, а таксама пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах энергетыкі тэрмінам на 5 гадоў.

Аляксандра Рабчынскага прызналі вінаватым па тым жа артыкуле, што і топ-менеджараў, а таксама ў службовым падлогу. Па артыкуле аб бяздзейнасці яму прызначылі 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці, але з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах энергетыкі тэрмінам на 4 гады. Па другім артыкуле абвінавачаньня - год папраўчых работ з утрыманнем у даход дзяржавы 20% заробку.

Аляксея Уласава па бяздзейнасці апраўдалі «за недаказанасцю», але асудзілі за службовы падлог. Яму далі год папраўчых работ.

Уласава і Рабчынскага вызвалілі ад пакарання па службовым падлогу «з прычыны заканчэння тэрміну даўнасці».

Асуджаных на рэальныя тэрміны Лявонаўца, Машковіча і Рабчынскага ўзялі пад варту ў зале суда. Абвінавачаныя такога выніку відавочна не чакалі — на абвяшчэнне прысуду яны з'явіліся нават без рэчаў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Трагедыя, з-за якой паўсталі перад судом чацвёра кіраўнікоў, адбылася 26 жніўня 2014 года. Падчас пусканаладачных мерапрыемстваў на Лунінецкай ЦЭЦ адбыўся выбух, які забраў жыццё рабочага і нанёс цялесныя пашкоджанні двум іншым супрацоўнікам

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930