Даслаць навіну
Знайсці
18.10.2018 / 18:09 116

Дзяржсакратар Рады Бяспекі: Патрыятызм павінен закладвацца ва ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы

Павялічыць выяву

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась даў вялікае інтэрв’ю газеце «СБ. Беларусь сегодня». Тэма інтэрв’ю — патрыятызм і яго месца ў сённяшнім свеце і Беларусі.

«Тэзіс аб састарэнні паняцця патрыятызму, нават у наш век глабалізацыі і прагматызму, — у корані няслушны. Вядучыя пазіцыі ў сучасным свеце займаюць менавіта краіны з устойлівай нацыянальнай ідэнтычнасцю і высокім узроўнем развіцця патрыятызму», — адзначае Зась.

Адметна, што ва ўсім вялікім інтэрв’ю ніводнага разу нічога не было сказана пра беларускую мову, нібыта яна не з’яўляецца часткай патрыятычнага выхавання.

«Заклікі адмовіцца ад нацыянальнага патрыятызму як перажытку мінулага, размыванне існуючай сістэмы каштоўнасцяў з'яўляюцца кампанентамі так званай «мяккай сілы», якая дазваляе эфектыўна кіраваць значнымі масамі насельніцтва ў краінах — аб'ектах інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння», — адзначае чыноўнік.

А якім чынам спрабуюць размыць паняцці патрыятызму? Станіслаў Зась упэўнены, што ўнядрэннем ідэй касмапалітызму.

«СССР многія гады ў вачах сваіх грамадзян паўставаў сусветным лідарам з самым перадавым грамадскім ладам, авангардам «прагрэсіўнага» чалавецтва, краінай з найлепшымі людзьмі, навукай, тэхнікай, эканомікай, шматлікімі дасягненнямі ў розных галінах. Савецкі Саюз сапраўды было за што шанаваць. І яго шанавалі да таго часу, пакуль народ не расчараваўся ў саміх ідэях сацыялізму і камунізму. Стварылася адчуванне, што такую краіну няма за што любіць, таму, калі яна пачала разбурацца ў 1991 годзе, яе цэласнасць ніхто рэальна не абараніў», — адзначае Зась.

Незалежнасць са словаў Зася паўстае галоўнай каштоўнасцю.

«Вывад з гэтага зрабілі практычна ўсе былыя савецкія рэспублікі, якія ўключылі ў лік сваіх ідэйных прыярытэтаў прынцыпы кансалідацыі нацыі і грамадскага ўсведамлення суверэнітэту».

«У Беларусі неадназначна спалучаюцца досыць супярэчлівыя тэндэнцыі захавання каштоўнасцяў савецкай эпохі і ўкаранення заходніх стандартаў. Хоць зусім не абавязкова катэгарычна выбіраць паміж першым і другім — бо мы і самі маем права канструяваць і вытрымліваць неабходныя нам матрыцы каштоўнасцяў. Таксама шмат у чым назіраецца прайграванне састарэлых сэнсаў замест актуальных тэм і сюжэтаў. Прыклад таму — шырока распаўсюджаны літаратурны сімвал беларусаў як «людзей на балоце». У імклівым свеце высокіх тэхналогій вельмі сумнеўна, што моладзь будзе працаваць на росквіт дзяржавы з такім вобразам», — адзначае Станіслаў Зась.

Па ягоных словах, немагчыма будаваць краіну і на старонках з мінулага, як ВКЛ, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя ці БССР, бо ў краіне няма кансэнсусу па гэтых старонках. Адзіная тэма, якая не выклікае спрэчак — Вялікая айчынная вайна.

«Менавіта таму яна абраная ў якасці кансалідуючага гістарычнага перыяду, у тым ліку фарміруе нацыянальную ідэнтычнасць, патрыятызм і адзінства беларускага грамадства», — зазначае Зась.

«Вядома ж, пры рэалізацыі патрыятызму як нацыянальнай каштоўнасці варта пазбягаць крайніх формаў яго выражэння, здольных у выніку ператварыць патрыятызм у радыкальны нацыяналізм. Варта кіравацца разуменнем таго, што развіццё патрыятычнай ідэі, яе пастаяннае прывіццё грамадству, выхаванне патрыятызму павінна насіць не планавы і нават не праграмны, а пастаянны характар. Патрыятызм павінен станавіцца прыкметай добрага тону, сталасці і закладвацца ва ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы», — адзначае дзяржсакратар Рады бяспекі.

Апытанка

Зміцер Панкавец

0
Кастусь / адказаць
23.10.2018 / 21:26
«Люди на болоте» одно из лучших произведений И.Мележа! Ветеран ВОВ, белорус! А Вы украинец, - Почему учите нас, белорусов, как Родину любить?! Почему попрекаете тем, что «люди на болоте» - это наша история! В армии порядок наведите! И малой Родине помогите! А учить жить белорусов нет нужды! Мы и без Вас защитим то, что нам от предков досталось!
0
Андрей / адказаць
25.10.2018 / 09:50
"Люди на болоте" для белорусов - это история и вера в будущее белорусского народа! Для нас роман И. Мележа - это правда жизни. Белорусский драматург и патриот правдиво показал изменения в жизни села - начало коренного социального переустройства в затерянной среди болот и лесов деревушке Курени. Быт полесской деревни в годы становления Советской власти, природа, образы людей из народа выписаны основательно и вместе с тем поэтично и мудро. Творческий и жизненный путь народного писателя и есть подтверждение  любви, веры и преданности родной Белоруссии. Это умный, добрый и хороший Человек. И для нынешнего поколения это и есть проявления патриотизма в лицах! И говорить, что "люди на болоте" - это неподходящий образ для строительства процветающего государства, да еще и занимая такую должность, - в корне неверно. Главное достояние Беларуси - это люди! И это нужно помнить всегда! И я лично горжусь верой в будущее моих земляков!
0
Грамадзянін / адказаць
29.10.2018 / 07:46
Самае дзіўнае, што ўсе каментары па артыкуле датычацца толькі наступу на існуючыя ўлады і акцэнт на няведанне беларускай мовы. Але ж галоўнае ў іншым: ніхто нават не ўспомніў аб тым, што людзі на балоце - гэта нашы землякі, пра якіх пісаў беларускі пісьменнік Іван Мележ. Вось у чым праблема нашай моладзі і іх новаспечаных настаўнікаў! Гэта што за рэформа адукацыі і аб якім патрыятызме у дадзеным артыкуле ідзе гаворка? Мы забыліся сваіх продкаў і хочам пабудаваць будучыню! І жаласна, што людзі, якія займаюць такі пост гэтым прабелам скарысталіся. А можа і спецыяльна? Апамятайцеся, "пісьменнікі пра патрыятызм"! Нельга забываць сваіх продкаў і сапраўдных патрыётаў зямлі беларускай не гледзячы на тое, што яны "Людзі на балоце". Гэта наша гісторыя і Радзіма - Святая Беларусь! Успомніце словы Я. Купалы: "Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай". І гэта трэба памятаць усім і ўладам таксама, асабліва тым, хто носіць пагоны. І вучыць нас так, як вы, няма патрэбы. А беларускі народ ведае як адстаяць сваю зямлю і не раз гэта пацвярджалі!
Быць дабру!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30