Даслаць навіну
Знайсці
18.10.2018 / 12:09 4

Палескія спевы, намінаваны на «Грэмі» гукарэжысэр ды рэкорды краўдфандынгу — Vuraj прэзентуе новы альбом «Літо»

«Што спяваеце?» — «Літо!» Вось так проста — адным словам «літо» — на Палессі называюць цыкл абрадавых песень, у якіх знайшлі адбітак звычаі, павер’і і ўяўленні нашага народа. Таксама называецца новы альбом гурта Vuraj, вядомых папулярызатараў беларускага фольку.

«Літо» — гэта беражліва сабраныя, вывучаныя, пераасэнсаваныя і літаральна наноў створаныя каляндарна-абрадавыя песні беларускага Палесся.

Сяргей Доўгушаў і Vuraj на працягу 4 гадоў шукалі іх у экспедыцыях, знаходзілі і надавалі кожнай сваё адметнае «вурайскае» гучанне.

«Людзі сыходзяць, песні знікаюць, а нам хочацца дзяліцца гэтымі скарбамі з усім светам, даносіць палескую мову, мелодыі і тэксты, якім сотні год», — кажа лідар гурта, фалькларыст Сяржук Доўгушаў.

Павялічыць выяву

Гукарэжысэрам ды саўнд-прадзюсарам альбома выступіў намінант на «Грэмі» Томаш Рагула (Польшча). Запіс адбываўся на варшаўскай TR-Studio і студыі Everest у Мінску пры ўдзеле польскай скрыпачкі Караліны Матушкевіч і аўтэнтычнага гурта з Палесся «Вытокі».

Грошы на запіс альбома музыкі сабралі праз краўдфандынг, дзе гурт атрымаў рэкордную сярод музычных праектаў падтрымку.

Прадстаўляем вашай увазе Lito.

1 лістапада ў культурным хабе ОК16 адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбома. На сцэне да Vuraj далучацца гурт «Рада» (Мінск) і палескі калектыў «Вытокі», каб ператварыць канцэрт у сапраўднае палескае свята.

Набыць квіток можна тут.

0
feafania / адказаць
18.10.2018 / 20:01
Цудоўныя сьпевы, цудоўная апрацоўка, сяньня некалькі разоў праслухала. Дзякуй.
0
Olka / адказаць
19.10.2018 / 00:16
Очень круто! Можно поздравить группу. Первые две композиции просто завораживают.
0
El / адказаць
23.10.2018 / 00:04
Цікава атрымалася. Спявайце яшчэ! :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30