Знайсці
18.10.2018 / 11:59РусŁacБел

Халеп знялася з выніковага турніру, замест яе згуляе Бертэнс. Сабаленка — першая запасная

Першая ракетка свету румынка Сімона Халеп знялася з выніковага турніру WTA ў Сінгапуры. Прычынай стала траўма спіны, якую яна атрымала ва Ухані. Пасля спробы згуляць у Пекіне дактары выявілі ў яе міжпазваночную грыжу.

«Спіна баліць. Я не трэніравалася апошні чатыры тыдні і не гатовая гуляць на такім узроўні», - заявіла Халеп.

Замест румынкі ў Сінгапуры, дзе будзе гуляць восем наймацнейшых тэнісістак свету, згуляе галандка Кікі Бертэнс. Для яе гэта будзе дэбют на выніковым турніры.

Першай запасной на дадзены момант з'яўляецца беларуска Арына Сабаленка. Аднак яе ў рэйтынгу яшчэ могуць абыйсці Анастасія Севаставай (Латвія) і Дар'я Касаткіна (Расія).

By.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031