Знайсці
18.10.2018 / 10:444РусŁacБел

ЗША выдалі Беларусі жыхара Гродна, які два гады хаваўся ад беларускіх следчых

Фота СК

17 кастрычніка ў мінскім аэрапорце прайшла перадача 21-гадовага жыхара Гродна, які два гады хаваўся ў ЗША ад крымінальнага пераследу. Беларуса вярнулі на радзіму па дамоўленасці з ФБР, паведамляе Следчы камітэт.

Дэпартаваны беларус яшчэ ў чэрвені 2015 года быў асуджаны ў Гродне за незаконны абарот псіхатропных рэчываў. Але гэта яго не спыніла, кажуць следчыя.

Па матэрыялах справы, у маі 2016 года хлопец набыў псіхатропнае рэчыва праз «закладку», а на наступны дзень яго затрымала міліцыя. Падчас расследавання хлопец збег, яго аб'явілі ў вышук па лініі Інтэрпола.

Завочна яму выставілі абвінавачванне ў абароце рэчываў і ўхіленні ад адбыцця пакарання (абмежаванне волі). Тым часам прадавец псіхатропаў быў асуджаны.

А ў жніўні 2017-га мужчына трапіў у рукі паліцыі штата Фларыда - ужо за здзяйсненне махлярства. Амерыканскі бок пагадзіўся выдаць яго на радзіму: па-першае, зімой было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж СК і ФБР, па-другое, дзеянні з псіхатропнымі рэчывамі прызнаюцца крымінальнымі і ў Амерыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930