Знайсці
18.10.2018 / 09:4813РусŁacБел

Лібералізацыя: зацверджана стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да 2030 года

Стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусь — краіна паспяховага прадпрымальніцтва» да 2030 года зацверджана пастановай Савета міністраў ад 17 кастрычніка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Стратэгія прынятая для павышэння эканамічнай свабоды прадпрымальніцтва і павелічэння яго ўнёску ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, фарміравання канкурэнтнага асяроддзя і забеспячэння роўных умоў гаспадарання для суб'ектаў розных формаў уласнасці. Дакумент вызначае прыярытэтныя кірункі на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву, асноўныя задачы і прынцыпы ўдасканалення дзяржаўнага рэгулявання і падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва.

Мэта стратэгіі — фарміраванне дынамічнага сектара малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, здольнага істотна палепшыць структуру беларускай эканомікі, павысіць яе канкурэнтаздольнасць, забяспечыць эфектыўную занятасць і рост даходаў насельніцтва.

Асноўныя задачы — стварэнне спрыяльных адміністрацыйна-прававых і эканамічных умоў, фарміраванне сістэмы мер для якаснага развіцця бізнэсу і стварэнне эфектыўнай спецыялізаванай структуры дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Рэалізацыя стратэгіі плануецца ў два этапы: пераходны этап — 2018—2020 гады (удасканаленне інстытуцыйнай базы і інфраструктуры), асноўны этап — 2021—2030 гады (стварэнне і функцыянаванне канкурэнтаздольнага і адаптыўнага прадпрымальніцкага сектара нацыянальнай эканомікі).

У выніку рэалізацыі стратэгіі пры ўзгодненых дзеяннях дзяржорганаў і бізнэсу долю суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў агульным аб'ёме валавой дабаўленай вартасці плануецца давесці да 2030 года да 50%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930