Знайсці
17.10.2018 / 15:149РусŁacБел

Напад на каледж у Керчы ўчыніў яго студэнт. Ён скончыў жыццё самагубствам

Выбух у політэхнічным каледжы Керчы зладзіў 22-гадовы студэнт гэтай навучальнай установы, заявіў кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Патэнцыйны забойца застрэліўся, пакончыў з сабой. Гэта студэнт чацвёртага курса гэтай жа навучальнай установы. Цела забойцы знойдзены ў бібліятэцы на другім паверсе», - сказаў Аксёнаў.

Раней крыніца РБК ў МУС паведаміла, што ў арганізацыі выбуху падазраюць вучня каледжа. Навучэнцы распавялі, што незадоўга да выбуху адзін вучань пакінуў у сталовай заплечнік. Таксама яны паведамілі, што чулі ад гэтага маладога чалавека аб эксперыментах з выбухоўкай.

Імя падазраванага афіцыйна не паведамляецца. Телеграм-канал 112 сцвярджае, што выбух зладзіў Уладзіслаў Раслякоў, які паступіў у каледж у 2015 годзе.

Масавае забойства ў крымскай Керчы: студэнт застрэліў 17 чалавек у каледжы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031