Знайсці
17.10.2018 / 12:031РусŁacБел

У Валожынскім раёне цвярозы камбайнер пераехаў п'янага бульдазерыста

Здарэнне адбылося каля в. Крэчаўцы 16 кастрычніка ў 12.20. Камбайнер ў полі жаткай наехаў на кіроўцу бульдозера, які спаў у кукурузе, піша mlyn.by.

58-гадовы камбайнер мясцовага СГА працаваў у полі на камбайне на перапрацоўцы кукурузы ў сілас. 54-гадовы бульдазерыст, работнік іншага прадпрыемства, п'яны спаў у кукурузе. Камбайн наехаў на яго левай часткай жняяркі.

Раніцай гэтага ж дня кіраўнік прадпрыемства, на якім працуе бульдазерыст, адхіліў яго ад працы, бо той знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Наезд жаткай камбайна прыйшоўся на сцёгны і ягадзіцы пацярпелага. Ён шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930