Даслаць навіну
Знайсці
17.10.2018 / 11:12 2

Беларускі калегіум аб’яўляе набор на новы навучальны год

Беларускі калегіум прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:

Філасофія / літаратура: У аснове — творчая майстэрня Валянціна Акудовіча «Тэорыя і практыка пісьма».

- Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы: У аснове — семінар Ігара Бабкова «Гісторыя беларускай думкі».

- Параўнальныя даследаванні цывілізацый: У аснове — семінар Ірыны Дубянецкай «Культурныя коды цывілізацыі Захаду».

- Культурная аналітыка: У аснове — семінар-практыкум Максіма Жбанкова «Вербальны дызайн культурнага тэксту».

Беларускі калегіум — першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе. Выкладчыкі БК — вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты. Праграмы БК не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Навучанне бясплатнае.

Сертыфікат БК не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету і даслаць уласныя тэксты (для кірункаў «Філасофія/літаратура» і «Культурная аналітыка»).

Пачатак заняткаў з лістапада 2018 года. 

Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка 2018 г. Уключна.

Падрабязна пра паступленне і навучанне можна прачытаць тут.

Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.org, Facebook.

2
Часова у эмiграцыi / адказаць
17.10.2018 / 11:50
Я вучыўся ў калегіуме з 2008 па 2011. Беларуская справа жыве і будзе жыць. Ні камуністы, ні эпоха лукашызму, нi чэкізм не стаў нам перашкодай. І рана ці позна мы "выстрелiм". Мы чакаем момант.
3
Виктор Борисович / адказаць
20.10.2018 / 21:40
Часова у эмiграцыi, все вы разъехались по эмиграциям, патриоты, выжидая когда страна сама собой вылечиться от всех "болезней", чтобы потом на все готовое вернуться. Легче отсидеться в бульбе, в то время как другие сражаются на фронте. Самоизлечения не будет, пока мы сами это не вылечим. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31