Знайсці
17.10.2018 / 11:016РусŁacБел

У Канадзе цалкам легалізавалі марыхуану

У Канадзе 17 кастрычніка ўступіў у сілу закон, які легалізуе захоўванне і выкарыстанне марыхуаны ў рэкрэацыйных мэтах, паведамляе BBC News. Апоўначы ў правінцыях краіны адкрыліся першыя крамы па продажы канабісу.

Паўналетнім жыхарам Канады дазволілі купляць у ліцэнзаваных крамах да 30 грамаў высушанага лісця марыхуаны, а таксама алей на іх аснове, насенне і расліны. Грамадзянам дазволілі вырошчваць да чатырох кустоў канопляў. Прадукты на аснове канопляў для ўжывання ў ежу пачнуць прадаваць праз год пасля ўступлення закона ў сілу.

Незаконным застанецца захоўванне больш за 30 грамаў марыхуаны, купля ў прадаўцоў без ліцэнзіі і вырошчванне больш за чатыры кустоў. За продаж канопляў непаўналетнім пагражае да 14 гадоў пазбаўлення волі.

Улады Канады збіраюцца ў паскораным парадку памілаваць людзей, якіх асудзілі за захоўванне да 30 грамаў марыхуаны, паведамляе Associated Press са спасылкай на ананімнага канадскага чыноўніка. За захоўванне канопляў ў Канадзе асуджаныя каля 500 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930