Знайсці
17.10.2018 / 10:483РусŁacБел

Прысуд камандзірам Аляксандра Коржыча вынесуць у пятніцу

Пракурор просіць пакараць старшага лейтэнанта Паўла Сукавенку 6 гадамі пазбаўленьня волі, піша Радыё Свабода.

Прысуд у справе старшага лейтэнанта Паўла Сукавенкі і прапаршчыка Артура Вірбала вынесуць 19 кастрычніка ў 14.30. Пра гэта стала вядома на паседжаньні 17 кастрычніка, на якім падсудныя выступілі з апошнім словам.

Працэс у справе Паўла Сукавенкі і Артура Вірбала пачаўся 1 кастрычніка, яго разглядае Менскі абласны суд. Абодва падсудныя камандавалі ротай, у якой служыў Аляксандар Коржыч. Сукавенка зьяўляецца адзіным афіцэрам, якога судзяць пасьля сьмерці Коржыча. Непасрэдна на працэсе па факце сьмерці салдата ён выступаў у якасьці сьведкі.

Сукавенку і Вірбала абвінавачваюць у перавышэньні ўлады, альбо ў бязьдзеяньні ўлады паводле частак 1 і 2 артыкулу 455 Крымінальнага кодэксу. Паводле вэрсіі сьледзтва, яны неаднаразова білі падначаленых ім сяржантаў, а таксама вымагалі ў іх прадукты харчаваньня і цыгарэты. Акрамя гэтага, Сукавенку абвінавачваюць у прысваеньні часткі грашовых сродкаў, якія ён павінен быў выдаваць падначаленым салдатам і сяржантам.

Сваю віну Артур Вірбал прызнаў цалкам, Павал Сукавенка адмаўляе, што ягоныя дзеяньні былі накіраваныя на замацаваньне ўласнага аўтарытэту і прыніжэньне падначаленых.

Алесь Пілецкі, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера