Знайсці
17.10.2018 / 09:5042РусŁacБел

З 9 снежня пачне хадзіць цягнік Мінск — Гродна, які будзе даязджаць за 4 гадзіны

Беларуская чыгунка запускае з 9 снежня новы цягнік Мінск — Гродна. Адпраўленне з Гродна ў 06:39, прыбыццё ў Мінск у 10:42. Адпраўленне з Мінска 15:30, прыбыццё ў Гродна ў 19:39.

Шлях будзе займаць чатыры гадзіны. 

У цягніку — 3 вагоны і 152 месцы. Налета маюць купіць 6-вагонныя цягнікі, тады пусцяць больш умяшчальны састаў, дадае ў сваім фэйсбуку Кастусь Шыталь.

Цяпер з Мінска ў Гродна ходзіць пад шэсць цягнікоў, час у дарозе займае ад 4 гадзін 50 хвілін да 7 гадзін.

Так, ранішні цягнік (адпраўленне з Мінска ў 7.02) ідзе 4 гадзіны 49 хвілін, а вячэрнія 7 гадзін 5 хвілін або 5 гадзін 15 хвілін (15:35—22.40, 17:05—22.20).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031