Знайсці
17.10.2018 / 08:3813РусŁacБел

У катастрофе Су-27 ва Украіне загінуў амерыканскі пілот

Да інцыдэнту з самалётам Су-27 быў прыцягнуты вайсковец ЗША.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні камандавання Ваенна-паветраных сілаў ЗША ў Еўропе і Афрыцы, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Мы бачылі паведамленні, у якіх гаварылася пра ахвяру з ЗША, і можам пацвердзіць, што ў інцыдэнт быў уцягнуты амерыканскі вайсковец», - гаворыцца ў паведамленні.

Камандаванне паведамляе, што ў цяперашні час праводзіцца расследаванне інцыдэнту, і абяцае даць дадатковую інфармацыю па меры яе паступлення.

У той жа час яно не кажа, якая менавіта роля амерыканца ў гэтай трагедыі, не ўдакладняецца і яго лёс.

Як паведамлялася, у аўторак каля 17:00 у Вінніцкай вобласці ў ходзе выканання вучэбна-баявога палёту ўпаў ваенны самалёт Су-27.

Пазней стала вядома, што выратавальнікі знайшлі целы двух пілотаў.

Вайсковая пракуратура Цэнтральнага рэгіёна паведаміла, што адзін з іх — вайсковец ВПС Нацгвардыі ЗША.

Зараз у Вінніцкай вобласці праходзяць шматнацыянальныя вучэнні «Чыстае неба - 2018».

Українська правда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера