Знайсці
17.10.2018 / 06:284РусŁacБел

Трамп назваў самую галоўную для сябе пагрозу

Прэзідэнт ЗША распавёў, што галоўнай пагрозай для яго поспехаў на пасадзе кіраўніка дзяржавы з'яўляюцца дзеянні ФРС, якая выконвае ў Штатах функцыі цэнтрабанка. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Fox Business News.

«Мая галоўная пагроза гэта ФРС. Бо ФРС павышае стаўкі занадта хутка, і яна занадта незалежная», — сказаў Трамп.

26 верасня ФРС трэці раз за год павысіла ключавую стаўку на 0,25 п.п. Цяпер яе значэнне вагаецца ў раёне 2-2,25%. Сваё рашэнне ў Федэральным камітэце па адкрытым рынку ФРС ЗША матывавалі тым, што ў краіне захоўваецца нізкі ўзровень беспрацоўя, расце колькасць працоўных месцаў, а таксама расце эканамічная актыўнасць.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера