Знайсці
16.10.2018 / 22:0414РусŁacБел

У РПЦ не выключылі прымірэння з Канстанцінопальскім патрыярхатам

Рашэнні Сінода РПЦ пра разрыў еўхарыстычных зносінаў — гэта «вымушаная жорсткасць», заявіў РБК старшыня сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага патрыярхату Уладзімір Лягойда. Гэта «не спроба кагосьці перамагчы ці нешта даказаць —гэта адзіна магчымыя для нас паводзіны, але мэтай яно мае толькі адно — аднаўленне брацкіх адносін з тымі, з кім яно было перапынена».

Лягойда адзначыў, што «ў сітуацыі, якая склалася, няма нічога добрага», але РПЦ «няма ў чым сябе папракнуць». «Руская царква зрабіла ўсё, каб гэтага (разрыву еўхарыстычных зносінаў) не адбылося. Распачала ўсе дыпламатычныя намаганні: патрыярх Кірыл асабіста лётаў у Стамбул і некалькі гадзін размаўляў з патрыярхам канстанцінопальскім, каб перасцерагчы яго ад такіх наступстваў», — распавёў Лягойда.

Паводле яго слоў, Канстанцінопальскі патрыярхат вывеў сябе за межы кананічнага поля, «гэта значыць штодзённай мовай, за рамкі існуючых законаў», і гэта робіць для РПЦ немагчымым працяг еўхарыстычных зносінаў. «Гэта вымушаная мера, але ў чым заключаецца мэта гэтай меры — вядома, у тым, каб сітуацыя вярнулася на кругі свая, каб аднавіць адзінства», - дадаў ён.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930