Знайсці
16.10.2018 / 16:112РусŁacБел

У Брэсце зноў пасадзілі грамадскіх лідараў Пятрухіна і Кабанава

У Брэсце ў аўторак таксама прайшлі суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, што адбылася 14 кастрычніка, піша Радыё Свабода.

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў атрымалі па пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Аднак пасьля выракаў блогераў не забралі адбываць пакаранне, яны на свабодзе.

«Мы пайшлі да галоўнага суддзі, і ён нам сказаў, што можам ісці, — калі нас забраць, вырашаць іншыя органы. А справа ўся ў тым, што перад судом нам на пятніцу выдадзеныя позвы ў міліцыю. Мы прыйдзем у Ленінскі РАУС, і нас да панядзелка садзяць. Такім чынам, на плошчу ў нядзелю не выйдзем. Выходзіць, што ў любы момант яны могуць прыйсці і сказаць, хадзем, пара адбываць пакаранне», — апавёў Аляксандар Кабанаў.

Напярэдадні 5 сутак арышту за ўдзел у той жа акцыі атрымаў і палітык Мікола Статкевіч. Яшчэ 7 чалавек былі пакараныя штрафамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930