Знайсці
16.10.2018 / 15:1033РусŁacБел

Аб пераходзе з Маскоўскага патрыярхата ў Канстанцінопальскі заявіў першы з украінскіх мітрапалітаў

Вядомы іерарх Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Пераяслаў-Хмяльніцкі і Вішнеўскі, былы рэферэнт цяпер нябожчыка мітрапаліта Кіеўскага Уладзіміра і старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў УПЦ МП мітрапаліт Аляксандр (Драбінка) абвясціў сябе клірыкам Канстанцінопальскага патрыярхата.

«На апошнім пасяджэнні Канстанцінопальскі патрыярхат адмяніў перадачу Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату. З тых часоў мы можам лічыць, што тэрыторыя Украіны з'яўляецца тэрыторыяй адноўленай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхата. Уласна, з гэтага моманту (пасля прыняцця такога рашэння) мы з'яўляемся, на сённяшні дзень, духоўнымі Канстанцінопальскай царквы», — заявіў мітрапаліт Аляксандр у інтэрв'ю інтэрнэт-каналу «Громадське Телебачення».

«Ва ўсіх цэрквах раўназначныя праваслаўныя таінствы. Казаць, што выратаванне толькі ў РПЦ, з'яўляецца ў пэўнай ступені ерассю», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031