Знайсці
16.10.2018 / 12:208РусŁacБел

«Мы з вамі на правільным шляху». Парашэнка аб спыненні РПЦ дачыненняў з Канстанцінопалем

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка перакананы, што рашэньнем аб спыненьні дачыненьняў з Канстанцінопалем РПЦ выйшла на шлях самаізаляцыі і канфлікту з сусветным праваслаўем, піша Радыё Свабода.

«Зь відавочнай падачы Крамля, ад якога цалкам залежыць, расейскае царкоўнае начальства заявіла пра разрыў эўхарыстычных зносінаў з Канстанцінопальскай маці-царквой. Я ўпэўнены, што такое рашэньне толькі пацьвярджае, што мы цяпер на правільным шляху. Таксама цяпер, на жаль, Расейская царква паставіла сябе на шлях самаізаляцыі і канфлікту з усім усясьветным праваслаўем», — заявіў Пятро Парашэнка сёньня на сустрэчы з прадстаўнікамі Канстантынопальскага патрыярхату ў Кіеве.

Парашэнка дадаў, што ў дзень абаронцаў Украіны, які адзначаўся 14 кастрычніка, плянаваліся правакацыі і захопы храмаў:

«Яны чакалі, што нехта будзе штурмаваць храмы, дзе будуць бойкі. Яны нават падрыхтавалі сваіх «цітушак», якія павінны былі выконваць гэтую ролю».

Адзін з прадстаўнікоў Канстантынопальскага патрыярхату паведаміў, што працягнуць працэс наданьня Ўкраінскай царкве томасу, які засьведчыць «духоўную незалежнасьць» Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930