Знайсці
16.10.2018 / 12:0411РусŁacБел

Лукашэнка: Нам ужо эксперыментаваць няма чаго

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам.

Сяргей Румас праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб праграме дзейнасці ўрада на наступныя два гады. Яе палажэнні заснаваныя на рашэннях V Усебеларускага народнага сходу і даручэннях кіраўніка дзяржавы, дадзеных у час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнага сходу.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ўважліва азнаёміўся з усімі матэрыяламі, і падкрэсліў, што праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, прынятая ў 2016 годзе, непахісная, яна павінна быць выканана.

«У адваротным выпадку з чым мы прыйдзем да народа? У рамках гэтай праграмы — калі ласка, любыя мерапрыемствы ўрада. Я буду толькі вітаць. Галоўнае, каб быў вынік. Усе мерапрыемствы павінны быць вывераныя, мы людзі дасведчаныя, нам ужо эксперыментаваць няма чаго. Наўрад ці знойдуцца пытанні для нейкіх эксперыментаў», - адзначыў ён.

Ён звярнуў увагу, што не пярэчыць супраць прапаноў, якія уносіў яшчэ папярэдні ўрад, аб стварэнні на некаторых прадпрыемствах назіральных радаў. «Але будзе вельмі сур'ёзны кантроль і за дзейнасцю ўрада па рэалізацыі гэтых прапаноў, і асабліва за тымі старшынямі, якія будуць прызначаныя на гэтыя пасады. Калі ласка — любыя мерапрыемствы, але трэба памятаць пра тое, што асноўную праграму, нашы абяцанні народу мы павінны выканаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930