Знайсці
16.10.2018 / 10:04РусŁacБел

Туск заклікаў лідараў ЕС рыхтавацца да горшага сцэнару па Brexit

Пасля таго як перамовы Лондана і Брусэля наконт пытання выхаду Брытаніі з ЕС зноў зайшлі ў тупік, Дональд Туск заклікаў лідараў Еўрасаюза рыхтавацца да горшага — да Brexit без дасягнення папярэдняга пагаднення.

Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск у сваім звароце да лідараў ЕС заклікаў іх быць гатовымі да выхаду Вялікабрытаніі з саюза без дасягнення ўгоды з Брусэлем, піша Reuters. Разам з тым ён падкрэсліў, што гэты факт не павінен прывесці да спынення дыялогу з Лонданам.

Кіраўнік Еўрарады прызнаў, што сцэнар выхаду Вялікабрытаніі з ЕС без пагаднення да цяперашняга моманту «больш імаверны, чым калі-небудзь». Тым не менш ён заклікае лідараў Еўрасаюза прыкласці ўсе намаганні да таго, каб пазбегчы такога выніку.

«Той факт, што мы рыхтуемся да сцэнару без дамовы, ні пры якіх абставінах не павінен адводзіць нас ад таго, каб мы прыкладалі ўсе намаганні ў дасягненні згоды… Не будзем здавацца», — напісаў Туск.

14 кастрычніка крыніцы Politico паведамілі, што напярэдадні саміту ЕС бакам перамоваў аб Brexit удалося дасягнуць папярэдняй дамовы. Адначасова брытанскі дэпартамент па выхадзе з Еўрасаюза зрабіў заяву аб незапланаванай паездцы па Brexit міністра Дамініка Рааба ў Брусэль. Аднак пазней, пасля правядзення перамоваў у Брусэлі, стала вядома, што і гэтая спроба дамовіцца пацярпела крах.

Пасля перамоваў у Брусэлі брытанскае Міністэрства па справах Brexit выпусціла заяву, у якой паведаміла, што бакі дамагліся прагрэсу «ў шэрагу ключавых абласцей на перамовах». Аднак аб якім-небудзь істотным поспеху па выніках размовы прадстаўнікоў Лондана і Брусэля ў Вялікабрытаніі замаўчалі.

Лідары ЕС на саміце ў Аўстрыі 20 верасня адхілілі план Мэй па выхаду з саюза. Ёй параілі пайсці на саступкі па гандлі і мытных пагадненнях на мяжы Вялікабрытаніі і Ірландыі. Туск таксама заявіў Мэй, што ў існуючай форме яе план Brexit, што пагражае адзінаму рынку, не зможа працаваць, нягледзячы на наяўныя пазітыўныя элементы.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930