Знайсці
16.10.2018 / 09:295РусŁacБел

Статкевіча за акцыю ў Брэсце арыштавалі на 5 сутак

Статкевіч у Брэсце

У Ленінскім судзе Брэста 15 кастрычніка прайшлі суды над удзельнікамі акцыі праціўнікаў акумулятарнага заводу, якая прайшла на цэнтральнай плошчы горада ў нядзелю, піша Радыё Свабода.

Некалькі чалавек, у тым ліку Мікола Статкевіч, блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў былі затрыманыя і ноч на панядзелак правялі ў пастарунку.

Дзмітрый Андрасюк быў пакараны штрафам у 40 базавых велічыняў (980 рублёў). На 10 базавых велічыняў (245 рублёў) аштрафаваныя Віталь Казак, Уладзімер Казлоўскі, Уладзімір Мароз, Рыгор Пагарцаў, Андрэй Сліж.

Пэнсіянерку Людмілу Карчэўскую пакаралі 5 базавымі велічынямі штрафу (122 рублі 50 капеек).

Міколу Статкевіча судзілі адным з апошніх, ён атрымаў 5 сутак арышту.

Суды над блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым перанеслі на 16 кастрычніка, яны падалі хадайніцтвы, каб ім далі час для заключэньня дамоваў з адвакатамі. Сёння таксама пройдзе суд над Алегам Вялавым. Раману Кісляку позва ў суд прыйшла на 18 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера