Знайсці
16.10.2018 / 08:502РусŁacБел

З Германіі дэпартавалі асуджанага за тэракты 11 верасня. У яго жонка — беларуска

Першага асуджанага па справе аб тэрактах 11 верасня 2001 года дэпартуюць на радзіму — у Марока. Па дадзеных нямецкай газеты Bild, там пражываюць яго жонка, грамадзянка Беларусі Марыя, і трое дзяцей, паведамляе Tut.by са спасылкай на DW.

Выхадзец з Марока 44-гадовы Мунір аль-Матасадэк знаходзіўся ў сувязях з так званай «гамбургскай тэрарыстычнай ячэйкай», групай Махамеда Аты - нямецкага падраздзялення «Аль-Каіды», якая ажыццявіла тэракты ў ЗША. Па дадзеных следства, ён пакрываў месцазнаходжанне баевікоў, а таксама ажыццяўляў па іх даручэнні банкаўскія пераводы.

Мунір аль-Матасадэк нарадзіўся ў мараканскім Маракешы і эміграваў у Германію пасля заканчэння школы ў 1993 годзе. У Мюнстэры ён вывучыў нямецкую мову, а затым паступіў у Гамбургскі тэхнічны універсітэт на спецыяльнасць «электратэхніка». Там ён сустрэў сваю будучую жонку, якая прыехала ў Нямеччыну з Беларусі. Яна прыняла іслам, у пары нарадзіліся трое дзяцей. Пасля заключэння аль-Мктасадэка ў турму яго жонка пераехала ў Марока, дзе чакае яго вяртання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930