Знайсці
15.10.2018 / 23:2825РусŁacБел

Макей: Вядзецца прапрацоўка магчымых візітаў Лукашэнкі ў краіны ЕС

Вядзецца прапрацоўка магчымых візітаў Аляксандра Лукашэнкі ў шэраг дзяржаў ЕС, заявіў міністр замежных спраў краіны Уладзімір Макей, адказваючы на адпаведнае пытанне, паведамляе Інтэрфакс. Кіраўнік ведамства 15 кастрычніка пабываў у Люксембургу на сустрэчы міністраў краін — удзельніц Усходняга партнёрства.

«Праблемы ў нас ва ўзаемаадносінах з Еўрапейскім саюзам застаюцца, але ёсць адназначнае разуменне, што трэба рухацца насустрач адзін аднаму, трэба развіваць узаемадзеянне, якое павінна быць нацэлена на павышэнне ўзроўню дабрабыту людзей, на развіццё эканомікі краін. І гэта самае галоўнае», — падкрэсліў міністр.

У адказ на пытанне аб магчымых паездках Аляксандра Лукашэнкі ў шэраг дзяржаў ЕС Макей заявіў, што прапрацоўка такіх візітаў вядзецца.

«Гэта рэчы, на якія мы глядзім вельмі ўважліва. Якая тэматыка візіту, ці будзе канкрэтная карысць, аддача ад таго ці іншага візіту, і прапановы адпаведна дакладваюцца прэзідэнту. Пазіцыя беларускай дзяржавы заўсёды ў тым, што няма сэнсу ажыццяўляць візіт дзеля візіту. Візіт павінен прынесці канкрэтныя дывідэнды, вынікі для краіны, для народа. і гэтыя вынікі павінны быць адчуваюцца і значнымі», — патлумачыў пазіцыю Мінска Макей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера