Знайсці
15.10.2018 / 22:526РусŁacБел

Трамп больш не лічыць змены клімату «выдумкай»

Прэзідэнт ЗША прызнаў наяўнасць змяненняў клімату, аднак адзначыў, што не хоча па гэтай прычыне марнаваць трыльёны даляраў і губляць працоўныя месцы, паведамляе DW.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў, што больш не лічыць змены клімату «выдумкай», аднак адмовіўся дапусціць іх антрапагенны характар.

«Думаю, што нешта адбываецца. Нешта мяняецца ў адзін бок, а потым змяняецца ў іншы», — адзначыў ён. «Не думаю, што гэта ўсё выдумка. Мяркую, розніца ўсё ж існуе. Аднак не ўпэўнены, што яна выклікана чалавечымі фактарамі. Скажу так: я не хачу плаціць трыльёны даляраў. Не хачу губляць мільёны працоўных месцаў», — падкрэсліў ён.

Раней, у 2012 годзе, Трамп напісаў у Twitter, што канцэпцыю глабальнага пацяплення прыдумалі кітайцы, каб «зрабіць неканкурэнтаздольным амерыканскую вытворчасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930