Знайсці
15.10.2018 / 21:177РусŁacБел

Камісія, якая расследуе аварыю «Саюза», разглядае версію сабатажу

Камісія па расследаванні аварыі ракеты-носьбіта «Саюз-ФГ» не выключае версіі наўмыснага пашкоджання або недастатковай праверкі неспрацаваўшага піразамка на адным з бакавых блокаў ракеты, паведаміла «РІА Новості» крыніца ў ракетна-касмічнай галіне.

«Высветлена, што не спрацаваў піразамок, які адкрывае клапан бака акісляльніка, сцякаючымі газамі з якога бакавы блок ракеты адводзіцца ад цэнтральнага. Аднак прычыны гэтага не ясныя. Альбо належным чынам не праведзены перадстартавы кантроль, альбо самі праверкі не здольныя выявіць такую няспраўнасць і патрабуецца распрацоўка дадатковых методык кантролю, альбо, што не выключана камісіяй з версій здарэння, аварыя магла быць вынікам сабатажу», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Іншая крыніца распавяла, што праз няспраўнасць дрэнажнага клапана, бакавы блок «успароў абшыўку і бакі» другой ступені і выклікаў выбух. «Толькі дзякуючы сістэме аварыйнага выратавання, якая своечасова распазнала пагрозу экіпажу, касманаўтаў выратавалі», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930