Знайсці
15.10.2018 / 19:251РусŁacБел

Лідчука, які пужаў пенсіянерак самаробнай «бомбай», прысудзілі да 1,5 года абмежавання волі

Лідчаніна, які пужаў пенсіянерак самаробнай бомбай, прысудзілі да 1,5 года «хіміі», паведамляе БелТА.

У канцы жніўня п'яны мужчына змайстраваў прадмет, падобны на выбухоўку, паклаў яго на лаўку побач з суседкамі-пенсіянеркамі і паабяцаў прывесці яго ў дзеянне. Імітаваў прывядзенне ў дзеянне сваёй «бомбы» «падрыўнік» з дапамогай пульта ад дзіцячай цацкі. Мужчыну прызналі вінаватым. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930