Знайсці
15.10.2018 / 19:1110РусŁacБел

Кіраўнік паліцыі Латвіі наведаў Докшыцкі раён, каб пабываць на магіле беларускага міліцыянера, які загінуў за Латвію

На мінулым тыдні афіцыйная дэлегацыя з Рыгі наведала вёску Тумілавічы Докшыцкага раёна. Там пахаваны міліцыянер Уладзімір Гамановіч.

«Для сённяшніх латышскіх паліцэйскіх гэтае прозвішча з’яўляецца сімвалам мужнасці і вернасці прысязе, — сказаў начальнік дзяржаўнай паліцыі Латвіі генерал Інтс Кюзіс. — Ваш зямляк Уладзімір Гамановіч пасля заканчэння Рыжскага факультэта Мінскай школы міліцыі нёс службу на ахове будынка МУС Латвійскай рэспублікі. У час путча ў студзені 1991-га года, калі пачаўся штурм міністэрства амапаўцамі, ён не пакінуў пост і пры выкананні службовых абавязкаў загінуў. Такім чынам, беларус ахвяраваў сваім жыццём за незалежнасць Латвіі. У Рызе ўстаноўлены памятны камень у гонар мужнасці афіцэра міліцыі Гамановіча. Кожны паліцэйскі Латвіі лічыць сваім гонарам ускласці кветкі да падножжа гэтага помніка-сімвала. Мы кветкі прывезлі сёння ў Беларусь, на малую радзіму героя. Мы добрыя суседзі, і нашы народы заўсёды будуць жыць у міры і згодзе», — перадае словы Кюзіса газета «Родныя вытокі».

У 2010 за заслугі ў барацьбе за незалежнасць Латвіі Уладзімір пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Віестура. Ва Уладзіміра Гамановіча засталося трое дзяцей — дзве дачкі і сын. На могілках латышоў суправаджаў брат нябожчыка Станіслаў Гамановіч.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031