Знайсці
15.10.2018 / 15:528РусŁacБел

У Мінску злодзей спрабаваў абакрасці кватэру ў прысутнасці гаспадара. Усё скончылася, як у добрым амерыканскім баевіку

Здарэнне адбылося на вуліцы Алібегава вечарам у пятніцу, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Супрацоўнікі міліцыі на гэтай вуліцы праводзілі рэйд, скіраваны на затрыманне асоб, што маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў. Раптам яны пачулі крык мужчыны, які клікаў на дапамогу, а праз нейкі час каля жылога дома ўбачылі двух мужчын. Адзін з іх уцякаў, другі спрабаваў яго затрымаць, хапаючы за рукі. Міліцыянты і затрымалі злодзея.

Так, пацярпелы распавёў, што ў сваёй кватэры карміў сына на кухні, калі пачуў дзіўныя гукі ў вітальні. Пайшоў праверыць, што робіцца, і ўбачыў невядомага мужчыну, які шукаў нешта ў яго сумцы. Убачыўшы гаспадара, зламыснік кінуўся бегчы. Мужчына не разгубіўся і кінуўся следам.

Выявілася, што злачынца — 32-гадовы мінчук, што раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў і крадзяжы.

Заставачнае фота US Department of State

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930