Знайсці
15.10.2018 / 10:4024РусŁacБел

Патрыярх Кірыл ацаніў чысціню і парадак на вуліцах Мінска

Фота Дзмітрыя Брушко

Патрыярх Кірыл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам распавёў пра сваё стаўленне да Беларусі, а таксама адзначыў дасягненні краіны ў стварэнні спрыяльных умоў для жыцця людзей, піша БелТА.

Па словах патрыярха, з Беларуссю звязаная вялікая частка яго жыцця. «І хоць я тут не жыў, але транзітам праз Беларусь я перамяшчаўся. Магу параўноўваць, што было ў 90-я гады, і што сталася цяпер. Перамены вялікія», — сказаў ён.

Асабліва патрыярх адзначыў чысціню і парадак на вуліцах у сталіцы. «Калі бачыш гэтыя велізарныя прасторы, напоўненыя паветрам, чысцінёй, прыгожыя вуліцы, то разумееш, што прэзідэнт і ўлада звяртаюць асаблівую ўвагу на якасць жыцця людзей. Жыццё ў вялікіх гарадах звязана са стрэсамі, і калі ў горадзе ствараецца такая ўтульная прастора для жыцця, то гэта значыць, што пра людзей думаюць», — падкрэсліў кіраўнік РПЦ.

На яго думку, у сучасным свеце вельмі шмат праблем, якія вынікаюць ад тэхналагічнага развіцця: «Хочам мы ці не, але чалавечая цывілізацыя развіваецца так, што з-за грахоўнага імкнення павялічваць спажыванне вельмі моцна развіваецца прамысловасць. Адсюль забруджванне асяроддзя і многае такое, што наносіць шкоду чалавеку».

«Клопат улады аб навакольным асяроддзі, культурным і духоўным асяроддзі сведчыць аб тым, што самыя галоўныя і стратэгічныя мэты і задачы, ад якіх рэальна залежыць будучыня чалавецтва, знаходзяцца пад увагай улады, — падкрэсліў патрыярх Кірыл. - Якасць чалавечага жыцця і вызначае поспех дзейнасці палітыка. а ў якасць ўваходзіць не толькі ўзровень зарплаты, а ўсё тое, што акружае чалавека, забяспечвае яго дабрабыт».

Ён таксама падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за добрыя адносіны па лініі ўладаў краіны і Беларускай праваслаўнай царквы і падкрэсліў шчаслівае становішча рэлігійнага жыцця ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930