Знайсці
15.10.2018 / 09:5212РусŁacБел

Лукашэнка сустрэўся з патрыярхам Кірылам

Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам, перадае БЕЛТА.

Пасля двухбаковай размовы з патрыярхам Кірылам кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з членамі Святога сінода Рускай праваслаўнай царквы і Сінода БПЦ.

Святы сінод — адзін з найвышэйшых органаў царкоўнага кіравання. Ён складаецца са старшыні — Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі, дзевяці пастаянных і пяці часовых членаў — епархіяльных архірэяў.

Пастаяннымі членамі з'яўляюцца: па кафедры — мітрапаліты Кіеўскі і ўсёй Украіны, Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі, Круціцкі і Каломенскі, Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, Кішынёўскі і ўсёй Малдовы, Астанайскі і Казахстанскі, кіраўнік мітрапалічнай акругі ў Казахстане, Ташкенцкі і Узбекістанскі, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалітальнай акругі, па пасадзе — старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў і кіраўнік справамі Маскоўскай патрыярхіі.

Пяць часовых членаў сінода з ліку епархільяных архірэяў выклікаюцца на паўгадавую сесію па чарзе, па старшынстве архірэйскай хіратоніі — па адным ад кожнай з пяці груп, на якія падзелены епархіі. З 2009 года Святы сінод па ініцыятыве Патрыярха Кірыла стаў праводзіць выязныя пасяджэнні — там, дзе скажа патрыярх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930