Знайсці
15.10.2018 / 09:46РусŁacБел

На трасе пад Баранавічамі БМВ насмерць збіў двух мужчын: адзін з іх быў у інвалідным вазку

У Баранавіцкім раёне аўтамабіль збіў двух мужчын на трасе М1, паведамілі БелТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Няшчасны выпадак адбыўся 13 кастрычніка ў 19.35 на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа РФ. 29-гадовы мінчанін рухаўся на БМВ у бок сталіцы. На 246-м км аўтадарогі кіроўца наехаў на двух пешаходаў, што перасякалі праезную частку ў неўстаноўленым месцы і не былі з флікерамі. Адзін з іх — 60-гадовы жыхар а.Радковічы знаходзіўся ў інвалідным вазку. Яго суправаджаў 48-гадовы жыхар аграгарадка Сноў.

У выніку аварыі абодва пешаходы загінулі на месцы ДТЗ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера