Знайсці
15.10.2018 / 06:2622РусŁacБел

Трамп адказаў на пытанне пра ўдзел Пуціна ў атручваннях словам «напэўна»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адказаў на пытанне журналісткі Леслі Шталь пра тое, ці згодны ён з тым, што яго расійскі калега Уладзімір Пуцін «замяшаны ў забойствах і атручваннях», фразай: «Напэўна». Пра гэта ён паведаміў у праграме 60 Minutes на тэлеканале CBS News.

У асабістых кантактах з Пуціным Трамп, на яго думку, быў «вельмі жорсткі». «У нас з ім была сустрэча. Гэта была вельмі складаная сустрэча, але [разам з тым] вельмі добрая», — нагадаў палітык пра перамовы з прэзідэнтам Расіі ў Хельсінкі. Так ён адказаў на пытанне журналісткі аб тым, чаму ў амерыканскага прэзідэнта «не знаходзіцца рэзкіх слоў для Пуціна».

«Вы не ведаеце, пра што я размаўляў з ім на сустрэчы перад прэс-канферэнцыяй [ў Хельсінкі]», — падкрэсліў Трамп. Аднак Шталь настойвала на тым, што прэзідэнт ЗША ніколі не казаў нічога «жорсткага» ў адрас свайго расійскага калегі публічна. «Я гэтага не рабіў? Я той, хто даў Украіне наступальнае ўзбраенне і супрацьтанкавыя сістэмы», - заявіў на гэта кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што яго папярэднік Барак Абама «аддаў [Расіі] частку Украіны».

«Вы згодныя з тым, што Уладзімір Пуцін удзельнічае ў забойствах? У атручваннях?», — спытала яго пасля гэтага Шталь. «Напэўна так. Напэўна», — адрэагаваў на гэта Трамп, заўважыўшы, што гэта адбываецца не ў яго краіне. «Вядома, яны [расіяне] не павінны гэтага рабіць», — дадаў амерыканскі лідар. Ён таксама дапусціў ўмяшанне Расіі і Кітая ў выбары ў ЗША, заўважыўшы пры гэтым, што ўплыў Пекіна з'яўляецца «больш сур'ёзнай праблемай».

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера