Знайсці
14.10.2018 / 18:1711РусŁacБел

У жыхаркі Бабруйшчыны 6 дзяцей. Ордэн Маці вяскоўцы не даюць — 6 гадоў таму яе муж атрымаў штраф

У рэдакцыю «Вечернего Бобруйска» звярнуўся чытач Пётр Васільевіч з такім пытаннем: «У маёй падчарыцы Вольгі (яна жыве ў вёсцы) шасцёра дзяцей, а ёй да гэтага часу не далі Ордэн Маці. Як гэтыя ордэны выдаюцца, чаму адным даюць, а іншым не?»

Адказвае намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко:

— Паколькі сям'я, пра якую ідзе гаворка, у 2012 годзе была на ўліку ў спісах сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, Вольга па законе ўжо ніколі не зможа атрымаць такі ордэн. І хоць у гэтым выпадку праблема была зусім не з маці, а з бацькам, і больш яны ў спісах не з'яўляліся, усё адно нават магчымасць атрымання ўзнагароды не будзе разглядацца.

Пётр Васільевіч пракаментаваў:

— Столькі часу ўжо мінула з таго выпадку, чаму тут няма тэрміну даўнасці? Тады проста муж яе, здаралася, выпіваў і трохі скандаліў, і прыйшлося плаціць штраф. Але ён нават у міліцыю не трапляў. А цяпер даўно ўжо выправіўся. У сям'і ўсё добра і дружна, старэйшая дачка паступіла ў педінстытут, малодшаму піяніна купілі, яны разам клапоцяцца пра сваіх дзяцей. Нават зладзеяў даруюць і рэабілітуюць, чаму ж у гэтым выпадку так нельга зрабіць? Я лічу, гэта несправядліва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930