Знайсці
14.10.2018 / 17:296РусŁacБел

Жыхар Гомеля скраў мопса і падарыў жонцы як «французскага бульдога»

Гамяльчук скраў мопса, каб прынесці задавальненне жонцы, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

У Чыгуначны РАУС звярнулася гамяльчанка, у якой скралі сабаку. Яна пакінула гадаванца на прывязі каля крамы. Калі тая выйшла з гандлёвай установы, мопса ўжо не было.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі прыкметы падазронага. Раніцай 13 кастрычніка ля крамы патрульныя заўважылі групу мужчын. Адзін з іх быў падобны па прыкметах да падазраванага ў крадзяжы сабакі. Пасля пытання міліцыянераў аб крадзяжы, гамяльчук 1969 года нараджэння адразу ж прызнаўся ў тым, што скраў жывёлу.

Высветлілася, што ён памылкова палічыў мопса за французскага бульдога — менавіта гэтую пароду сабак любіць яго жонка. Але сюрпрыз не атрымаўся: жонка была не вельмі задаволена і загадала вярнуць сабаку. Мопс вярнуўся да гаспадыні, а гамельчука затрымалі. Супраць яго распачалі крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера