Даслаць навіну
Знайсці
14.10.2018 / 22:42 121

У Сінодзе РПЦ, які збярэцца ў панядзелак у Мінску, не засядае ніводны беларус

Павялічыць выяву

Сінод Рускай праваслаўнай царквы ў Мінску праходзіць у гістарычны момант для праваслаўя ў рэгіёне. Пасля таго як Украінская царква атрымае незалежнасць з рук Усяленскага патрыярхата, на тое самае па праве можа разлічваць і Беларуская.

На фоне Украіны ідэя аб беларускай аўтакефаліі, якая яшчэ год таму здаваліся нечым фантастычным і таму недыскусійным, набывае цалкам асязальныя формы. 

У галовах беларускага кліру адбываецца рэвалюцыя, у гэты ж час патрыярх маскоўскі прылятае сюды каб пазначаць тэрыторыю і пагразіць украінскаму праваслаўю, якое лічыць «сваім». 

Чытайце: Прэс-сакратар патрыярха Кірыла: адказ Сінода наконт украінскай аўтакефаліі будзе жорсткім

Наконт патрыярха Кірыла (Гундзяева) у царкоўных колах Беларусі зласловяць: калі ты называеш Украіну сваёй тэрыторыяй, то чаму тады баішся туды прыехаць? 

«Было б лагічна, калі б у Канстанцінопалі Кірыл абмеркаваў з Варфаламеем [Сусветным патрыярхам — Рэд.] як разам выдаць Украіне Томас — гэта б дазволіла Маскве захаваць твар. А што ён зрабіў замест? Даказваў Варфаламею, што ўкраінская нацыя — наватвор, а таму і царква павінна падпарадкоўвацца Маскве. Гэта сорам», — кажа наша крыніца ў царкоўных колах. 

Дарэчы, у Сінодзе РПЦ не толькі што няма ніводнага чалавека, які б бараніў у ім беларускую пазіцыю. Там няма і ніводнага беларуса. Праваслаўныя Беларусі прадстаўлены там разанскім мітрапалітам, які за чатыры гады ні разу не прадэманстраваў эвалюцыі сваіх поглядаў.

Павялічыць выяву

Чытайце: Мітрапаліт Павел: Беларуская праваслаўная царква — гэта малая частка Рускай праваслаўнай царквы

Няма і прычын думаць, што некалі ў будучыні ён стане для беларусаў «сваім».

Тут Панамароў працягвае займацца тым, чым займаўся ў ЗША, Ізраілі ці Аўстрыі — прасоўвае інтарэсы Масквы. 

Паказальна, што нават Лукашэнка перастаў сустракацца з мітрапалітам Паўлам. Калі спачатку антыпатыя выказвалася ў парушэнні пратаколу (на Раство Лукашэнка меў правесці паўгадзіны ў Свята-Духавым саборы разам з Паўлам, але прабыў толькі 15 хвілін), то на Вялікдзень ён увогуле запаліў свечку разам з… мітрапалітам Філарэтам, цалкам праігнараваўшы Паўла. 

Здаецца, Лукашэнка адмовіўся мець сустрэчы з Паўлам і ў рамках мерапрыемстваў Сінода.

Цікава, ці хопіць у сённяшняга кіраўніка Беларусі смеласці паставіць пытанне пра тое, каб кіраўніком Беларускага экзархата стаў беларус і каб беларуская дзяржава таксама атрымала сваю самакіраваную царкву.

Арцём Гарбацэвіч; верхняе фота — Svaboda.org

0
HENRIK KWINTA / адказаць
15.10.2018 / 19:29
А НАВОШТА БЕЛАРУСЫ РПЦ ? глупства УСЁ БУДЗЕ РАШАЦЦА БЕЗ ИХ
0
slawek / адказаць
15.10.2018 / 21:53
Мая дачка ходзi да нядзельнай школкі пры царкве. Так замест вывучэня, напрыклад декалогу, як у каталікоў, ей раздалі маляванку дзе было напісана : На рисунке изображен храм Христа Спасителя в Москве. Дорисуй то чего там нехватает.# Хiба болей туды не пойдзе.
0
Мікола / адказаць
18.10.2018 / 05:15
Каб беларус браў удзел у сынодзе маскоўскай царквы, ён быў бы здраднік, добра што не было. Нам маскоўская царква не патрэбная.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30