Даслаць навіну
Знайсці
14.10.2018 / 13:31 20

Статкевіча затрымалі на сустрэчы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце

14 кастрычніка на плошчу Леніна ў Брэсце зноў выйшлі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Сярод іх быў і апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Як паведамляе карэспандэнт Tut.by, падчас акцыі ён быў затрыманы сілавікамі.

Павялічыць выяву

Фота: Радыё Свабода.

Разам са Статкевічам затрымалі відэаблогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якія асвятляюць на сваім канале «Народны рэпарцёр» сітуацыю з будаўніцтвам акумулятарнага завода.

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх адправілі ў Ленінскі РАУС Брэста.

Акрамя таго, яшчэ да пачатку несанкцыянаванай акцыі на ўездзе ў горад затрымалі праціўніка будаўніцтва завода Дзмітрыя Бекалюка.

Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПаўэр». Жыхары Брэста і некалькіх вёсак Брэсцкага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

2
Да / адказаць
15.10.2018 / 10:21
Уважаю Статкевича. Остальные куклы
2
мера / адказаць
15.10.2018 / 14:21
Стэпка, НОРМЫ БУДАЎНІЦТВА ВЫТРЫМАНЫ - а калі не будзе заводаў, адкуль будуць грошы на цывілізацыю?
 Кітай выпаўз камуняцкага катлавана і менавіта праз сваю працу. А калі ў прамысловай якой кітайскай  зоне насельніцтва як у дзесяці Беларусях, дык канешне там будзе смог. 
Але яны працуюць над гэтым! Ніхто не кажа што не трэба сачыць за тым, каб не былі парушаны нормы! Вунь жа ў Курапатах адрэзалі кавалак  зямлі , палітай крывёю ахвяр камуністаў. Але ў выпадку завада ў Берасці - нешта не тое. І ўвогуле, адкуль грошы на паперу знойдуцца? Прыйдзецца, напэўна, беларусам падцірацца лапухамі. 
1
мера / адказаць
15.10.2018 / 17:04
Усе пратэстоўцы не павінны карыстацца акумулятарамі. І паперай. Вось гэта будзе пратэст. Даеш лапухі і даеш пешадрал! У аўтазаку, бач, раз'ездзіліся.


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30