Знайсці
14.10.2018 / 09:5561РусŁacБел

Юшчанка ў эфіры БТ: Людзі выходзілі на Майдан, каб краіна не стала Маларосіяй, а мы — хахламі

Трэці прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ў інтэрв'ю БТ распавёў, што стала прычынай Майдана ва Украіне.

Тое, што людзі выходзілі на Майдан, усё гэта было не дарма, лічыць Юшчанка. У большасці насельніцтва было разуменне, што калі краіна не зменіць свой палітычны курс, то будучыні ў яе не будзе.

- Мы калонія, якая вяртаецца ў сваё стойла, на сваё гістарычнае месца. Гэты праект будзе называцца Маларосія, а мы — хахламі. Але я не хахол, я ўкраінец і не хачу, каб маю краіну называлі Маларосіяй, — адзначыў Юшчанка.

Вынікам першага Майдана стала падпісанне пагаднення аб тым, што Украіна стане асацыяваным сябрам аб'яднанай Еўропы.

Калі ў лістападзе 2013 года гэты курс быў зменены, паўстаў Еўрамайдан.

— Тыя працэсы, якія адбываюцца, яны больш у плюс, чым у мінус. Стаць адказным грамадзянінам — значыць падабраць ключ да кожнага чалавека. Я часта кажу, што мы розныя, але мы не супрацьлеглыя. Тая ўнутраная інтэграцыя, якая сёння адбываецца — гэта вялікая праца нашай кансалідацыі. Мы выходзім з сітуацыі больш моцнай нацыяй чым, напрыклад, 5 гадоў таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930