Знайсці
13.10.2018 / 18:226РусŁacБел

У адказ на «пагрозу Расіі» НАТА ладзіць найбуйнейшыя вучэнні з часоў халоднай вайны

Злучаныя Штаты і іх саюзнікі па НАТА гатовыя рэагаваць на «рост пагрозы з боку Расеі», паведаміў тэлеканалу Sky New камандуючы еўрапейскім камандаваннем Узброеных сіл ЗША і вярхоўны галоўнакамандуючы аб'яднаных сілаў НАТА ў Еўропе генерал Керціс Скапароці.

Пасля візіту ў Портсмут на мінулым тыдні да «найбуйнейшых ваенных вучэнняў НАТА з моманту заканчэння халоднай вайны», паводле яго слоў, рыхтуецца далучыцца амерыканскі авіяносец Harry S. Truman. 

Адказваючы на пытанне, якое паведамленне Маскве спрабуе перадаць альянс, перакідаючы ў Паўночнае мора на вучэнні 100-тысячатонны вайсковы карабель, Скапароці заявіў, што гэта «дэманстрацыя магчымасцяў» блока.

«Мы гатовыя [адказаць у выпадку неабходнасці] і мы будзем абараняць Атлантыку», - дадаў генерал.

Авіяносец, па словах Скапароці, ён ужо наведаў з генеральным сакратаром НАТА Енсам Сталтэнбергам і іншымі высокапастаўленымі прадстаўнікамі альянсу.

«Расія прыступіла да ўзмацнення сваёй прысутнасці, а таксама яна мадэрнізуе свае ўзброеныя сілы», - адзначыў генерал. «Гэта не тое, што здавалася б мне нечаканым, але мы павінны звярнуць на гэта ўвагу», - падкрэсліў Скапарроці.

«Нам трэба працягваць нарошчваць нашы магчымасці і трэніравацца, каб мы захавалі дамінаванне ў тым, што тычыцца вайсковага патэнцыялу», - заўважыў ён, удакладніўшы, што сіла, на яго думку, - гэта магчымасць прадухіліць канфлікт. «І наша праца на самай справе павінна прадухіліць [яго], і мы зробім гэта разам з моцным саюзам», - сказаў на заканчэнне генерал.

Вучэнні НАТА пройдуць у перыяд з 25 кастрычніка да 7 лістапада ў тэрытарыяльных водах Нарвегіі. Удзел у іх, як паказвае Sky News, возьмуць каля 50 тыс. вайскоўцаў з усіх 29 краін - членаў альянсу. Таксама ў іх будуць удзельнічаць вайскоўцы з Фінляндыі і Швецыі. Уплыў на вучэнні «расійскай пагрозы» 3 кастрычніка прызнаў таксама генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера