Даслаць навіну
Знайсці
13.10.2018 / 16:51 52

Прэс-сакратар патрыярха Кірыла: адказ Сінода наконт украінскай аўтакефаліі будзе жорсткім

Адказ Сінода Рускай Праваслаўнай царквы па рашэннях Канстанцінопальскага патрыярхату адносна Украіны будзе адэкватным і жорсткім, сказаў у суботу журналістам прэс-сакратар патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла святар Аляксандр Волкаў з нагоды візіту кіраўніка РПЦ у Беларусь, паведамляе tass.ru.

Разам з тым Волкаў не змог сказаць, якія канкрэтныя рашэнні будуць прынятыя.

«Сінод выкажа недвухсэнсоўную пазіцыю адносна тых рашэнняў, якія былі прынятыя ў Стамбуле», - сказаў ён.

Прэс-сакратар патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі дадаў, што Украінская праваслаўная царква з'яўляецца адзінай кананічна прызнанай і працягне сваё служэнне.

На пасяджэнні сінода 9—11 кастрычніка Канстанцінопальскі патрыярхат «пацвердзіў рашэнне аб тым, што пачынае прадастаўленне аўтакефаліі Царкве Украіны і адмяняе рашэнне 1686 года аб пераходзе Кіеўскай мітраполіі пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату».

Таксама было прынята рашэнне зняць анафему з кіраўнікоў дзвюх некананічных цэркваў на Украіне - Філарэта з Кіеўскага патрыярхату і Макарыя з Украінскай аўтакефальнай царквы. Было абвешчана аб жаданні вярнуць Кіеўскую мітраполію пад юрысдыкцыю Сусветнага патрыярхату.

Сінод РПЦ збярэцца 15 кастрычніка ў Мінску.

0
Калядка / адказаць
14.10.2018 / 10:25
Ледзь выкараскаліся з татаршчыны, а яны ўжо важнейшыя за Канстантынопаль.
0
Мікола / адказаць
14.10.2018 / 18:16
Маланка
Зусім не рэальна. Беларусі атрымаць атакефалію ад адшчэпніцкай маскоўскай царквы? Гэта быў вы сьмех, камэдыя. Ніхто не прызнае. Аўтакефалію для беларускай царквы мусіць даць Канстантынопаль.
0
савось / адказаць
14.10.2018 / 21:31
:) , дуй ты уже в расею свою. Мои дети все классные специалисты в своих отраслях, при поступлении в вузы сдавали мову, потому что беларусы, и это их. Знают по 3 иностранных языка, в их числе русский. Я тоже отлично владею родным белорусским и люблю его, как на латинице, так и кириллице. Знания за плечами не носить, а ум развивает. А вы убогий, извините, но это так, судя по вашему умишке.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30