Знайсці
13.10.2018 / 15:5341РусŁacБел

Навукоўцы выявілі найбольшы арганізм на Зямлі: вы здзівіцеся

У 1980-х на поўначы Мічыгана група даследчыкаў выявіла лес, акупаваны апенькамі — як выявілася, усе грыбы належалі да адной велізарнай грыбніцы. Яна была прызнаная самым буйным жывым арганізмам за ўсю гісторыю. Нядаўна навукоўцы зноў вярнуліся да свайго адкрыцця і высветлілі, што на самай справе грыбніца нашмат большая і старэйшая, чым ім здавалася, піша «Папулярная Механіка».

Велізарная грыбніца займае плошчу ў 37 гектараў! Нядаўна навукоўцы высветлілі, што яна належыць да віду Armillaria gallica (добра знаёмая ўсім грыбнікам апенька таўстаногая), і што на самай справе грыбніца ў чатыры разы большая (!) і ўдвая старэйшая, чым меркавалася раней.

У адрозненне ад большасці іншых грыбоў, гіфы (тонкія ніткі, якія ўтвараюць цела грыбніцы) Armillaria gallica не проста распаўсюджваюцца пад зямлёй як павуцінне, але зрошчваюцца ў падобныя да плеценых шнуркоў утварэнні, якія пранікаюць у мёртвае або ўражанае хваробай дрэва. Каб вызначыць рэальныя памеры грыбніцы, навукоўцы ўзялі 245 спробаў, максімальна аддаленых адна ад адной, і параўналі структуру іх генаў. Высветлілася, што грыбніцы мінімум 2500 гадоў!

Біёлагі таксама змаглі адсачыць і дынаміку змены генаў апенькаў. Яны выявілі, што такі каласальны арганізм зазнаў дзіўна малы лік мутацый і сама хуткасць фарміравання генетычных адхіленняў вельмі невялікая — усяго 163 мутацыі сярод 100 мільёнаў генетычных груп.

Мутацыя — гэта не толькі паталогія, але і проста сведчанне таго, наколькі хутка арганізм можа развівацца і рэагаваць на змены асяроддзя. Пакуль навукоўцы не ведаюць, у чым крыецца сакрэт грыба-доўгажыхара — у неверагодна ўстойлівым геноме ці ў тым, што ён ізаляваны ад свету ў тоўшчы зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930