Знайсці
13.10.2018 / 15:1010РусŁacБел

Ізноў Дзень капейкі. Ад 14 кастрычніка бензін яшчэ раз падаражэў

У Беларусі з 14 кастрычніка змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

Цана паліва на аўтазаправачных станцыях вырасце на 1 капейку.

Бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць Br1,39, АІ-95-К5-Еўра - Br1,47, АІ-98-К5-Еўра - Br1,68, ДТ - Br1,47.

У канцэрне адзначылі, што беларускія НПЗ працягваюць працаваць у складаных умовах апераджальнага росту цэнаў на нафту ў параўнанні з цэнамі на нафтапрадукты. «Цана нафты ў кастрычніку ў сярэднім склала $ 85,1 за барэль і ад пачатку года вырасла на 59,3%. Аўтамабільнае паліва на беларускіх АЗС за гэты перыяд падаражэла толькі на 14,4%», - паведамілі ў «Белнафтахіме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930