Знайсці
12.10.2018 / 18:556РусŁacБел

У Беларусі да 2022 года плануецца запусціць 431 станцыю для зарадкі электрамабіляў

У Беларусі да 2021 года ўключна плануецца размясціць 431 электразарадную станцыю. Гэта прадугледжана праграмай стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 10 кастрычніка 2018 года №731, паведамляе БелТА.

Праграма накіравана на стварэнне ў Беларусі развітой сеткі зарадных станцый для якасных і даступных паслуг па зарадцы электрамабіляў. Праграму плануецца рэалізаваць у тры этапы.

Першы этап, які будзе ажыццяўляцца да 2021 года ўключна, прадугледжвае размяшчэнне 431 зарадных станцый у Мінску і найбольш прыярытэтных месцах у абласных цэнтрах і на аўтадарогах катэгорый М і М/Е.

Другі этап прадугледжана рэалізаваць у 2022-2025 гадах пры ўмове павелічэння колькасці электрамабіляў да больш чым 10 тысяч. Рэалізацыя трэцяга этапу запланавана на 2026-2030 гады з улікам павелічэння колькасці адзінак электратранспарту да больш чым 25 тысяч.

Усяго ж у Беларусі да 2030 года прадугледжана стварэнне 1304 зарадных станцый, у тым ліку 1224 у населеных пунктах і 80 на ўсіх асноўных аўтамагістралях з адлегласцю паміж дзвюма найбліжэйшымі станцыямі 50-70 кіламетраў.

Мяркуецца таксама ўстаноўка 25 суперхуткіх электразарадных комплексаў у Мінску і гарадах абласнога падпарадкавання, на асноўных аўтамагістралях з адлегласцю паміж дзвюма найбліжэйшымі станцыямі 120-150 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930